by ru us cn

  

Новополоцкий государственный музыкальный колледж

Звоните нам

+375-214-50-11-96

Добро пожаловать на официальный сайт Новополоцкого государственного музыкального колледжа                                        ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Святочная сустрэча

     У гэтыя цудоўныя калядныя дні адбылася святочная сустрэча двух калектываў, творчасць якіх дакранаецца да каранёў традыцыйнай культуры. Фальклорны ансамбль "Вербіца" нашага каледжа (кір.Лубчонак М.У.) завітаў да ансамбля народнай песні "Валошкі" ДШМ г. Лепеля (кір.Шыпуля Л.Ф). Вучні школы і навучэнцы каледжа падзяліліся канцэртнымі выступленнямі і цікавымі расказамі. Знаёмства атрымалася вельмі цёплым. Калектывы пакінулі яскравыя ўражанні адзін аднаму! Спадзяемся, што таленавітыя вучні школы будуць працягваць сваё навучанне ў нашым каледжы.