Новополоцкий государственный музыкальный колледж

Звоните нам

+375-214-50-11-96

Добро пожаловать на официальный сайт Новополоцкого государственного музыкального колледжа                                                               ВЕРСИЯ ДЛЯ СЛАБОВИДЯЩИХ

Фольклорный ансамбль "Вербица"

Фальклорны ансамбль "Вербіца"

Фальклорны ансамбль «Вербіца» быў створан у 1991 годзе як канцэртны калектыў спецыяльнасці "Дырыжырыванне (Народны хор)".

З 2011 года ансамблем кіруе выкладчык Лубчонак Марына Ўладзіміраўна. Адметная рыса ансамбля «Вербіца» - артыстызм, эмацыйная самааддача. Рэпертуар ансамбля разнастайны і арыентаваны на шырокую аўдыторыю слухача, спалучае народныя традыцыі і арыгінальныя сучасныя аранжыровакі.

Фальклорны ансамбль «Вербіца» вядзе актыўную канцэртную дзейнасць, як на розных пляцоўках нашага горада, так і за яго межамі. Калектыў прымае ўдзел у духоўным і сацыяльным жыцці гарадоў Полацка і Наваполацка, выступае на розных гарадскіх святах, такіх як «Ражаство Хрыстова», «Уваскрасенне Хрыстова», «8 марта», «9 мая», «Дзень горада», і г.д., што праводзяцца ў Цэнтры культуры г. Наваполацка і ў Палацы Культуры ААТ «Нафтан». Акрамя асноўных пляцовак горада, «Вербіцу» рады бачыць ў Дзіцячай школе мастацтваў Наваполацка (асабліва на штогадовых канцертах «Беларусь у музычных замалеўках») і сярдніх школах горада. Ансамбль часты госць дзіцячага сацыяльнага прытулку г.Наваполацка, дзіцячага дома «Малютка»,  Бальніцы сястрынскага дагляду. Шматлікія мерапрыемтвы, якія ладзяць бібліятэкі і музей горада Наваполацка  не абыходзяцца без удзелу ансамбля «Вербіца».

З лістапада 2018 года фальклорны ансамбль «Вербіца» супрацоўнічае з санаторыем «Нафтан», дзе ладзіць канцэрты ў рамках праекта музычна-літаратурная вечарына «Беларуская скарбонка». Вечарыны адбываюцца тры разы ў месяц і кожны раз здзіўляюць гледачоў цікавымі і разнастайнымі беларускімі песеннымі традыцыямі.

Неабыходзіца без удзелу ансамбля і сумесны музычна-асветніцкі праект Наваполацкага дзяржаўнага музычнага каледжа і Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта «Ланч-канцэрт», дзе ўдзельчае не толькі весь калектыў, але і саліты ансамбля.

Фальклорны ансамбль «Вербіца» можна пабачыць не толькі на канцэртных пляцоўках, але і на тэлебачанні, радыё. У сакавіку 2019 года ансамбль прымаў удзел у запісы тэлеперадачы «Вечерний Витебск» тэлерадыёкампаніі «Віцебск». У рамках праекта «Песні малой Радзімы» на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё гучалі запісы апрацовак беларускіх народных песень кіраўніка калектыву Лубчонак М. У.

У красавіку 2019 года фальклорны ансамбль «Вербіца» стаў лаўрэатам 1 ступені VIII Рэспубліканскага творчага радыёконкурса «Маладыя таленты Беларусі», які праводзіўся Белтэлерадыёкампаніей. І зноў запісы конкурсных выступленняў ансамбля, як пераможца конкурса, прагучалі на Першым нацыянальным канале Беларускага радыё.

Акрамя актыўнай гарадской дзейнасці, ансамбль прадстаўляе Рэспубліку Беларусь на міжнародных конкурсах, так ў лістападзе 2017 года ансамбль стаў лаўрэатам 1 ступені VI міжнароднага фальклорнага фестываля «Как на речке было на Фонтанке» (г.Санкт-Пецярбург).