Новополоцкий государственный музыкальный колледж

Звоните нам

+375-214-50-11-96

Добро пожаловать на официальный сайт Новополоцкого государственного музыкального колледжа

  • Главная
  • Абитуриенту
  • Вступительные требования

Вступительные требования

 ЗМЕСТ УСТУПНЫХ ЭКЗАМЕНАЎ І ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПАТРАБАВАННІ ВА ЎСТАНОВЕ АДУКАЦЫІ “НАВАПОЛАЦКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МУЗЫЧНЫ КАЛЕДЖ”

 Уступны экзамен па спецыяльнасці праводзіцца па наступных раздзелах:

  • выкананне праграмы;
  • сальфеджыо (пісьмова і вусна);
  • музычная літаратура (для паступаючых на спеціяльнасць "Музыказнаўства").

Адзнакі "0", "1", "2" па адным з раздзелаў экзамена па спецыяльнасці з'яўляюцца недапушчальнымі для дальнейшага конкурснага ўдзелу.

 

ВЫКАНАННЕ ПРАГРАМЫ 2-16 01 02 ДЫРЫЖЫРАВАННЕ (па напрамках)

 

 Паступаючыя па напрамку 2-16 01 02-02 "Дырыжыраванне (акадэмічны хор)" павінны:

  • праспяваць песню (акапэльна) і раманс (з суправаджэннем);
  • прадырыжыраваць нескладаны харавы твор ці песню;
  • прачытаць з ліста на фартэпіяна двухрадковую партытуру;
  • прасальфеджыраваць з тактыраваннем харавыя партыі;
  • прачытаць на памяць верш ці ўрывак з мастацкай прозы;
  • прадэмастраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і рытму;
  • выканаць на фартэпіяна эцюд, паліфанічны твор, п'есу;
  • прайсці гутарку.

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 02-03 "Дырыжыраванне (народны хор)" павінны:

  • праспяваць не менш за дзве народныя песні;
  • прачытаць на памяць верш ці ўрывак з мастацкай прозы;
  • прадэманстраваць узровень слыхавой культуры, музычнай памяці і рытму;
  • выканаць дзве п'есы на інструменце (па выбары абітурыента);
  • прайсці гутарку.

 * Усе паступаючыя на спецыяльнасць "Дырыжыраванне (па напрамках)" да здачы экзаменаў праходзяць медыцынскі агляд урача-фаніятара.

 

2-16 01 31 ІНСТРУМЕНТАЛЬНАЕ ВЫКАНАЛЬНІЦТВА:
2-16 01 31-01 ФАРТЭПІЯНА

 

Паступаючыя на напрамку 2-16 01 31-01 “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • паліфанічны твор трохгалоснага складу (у арыгінале);
  • твор буйной формы;
  • два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  • п'есу кантыленага характару.

2-16 01 31-02 АРКЕСТРАВЫЯ СТРУННА-СМЫЧКОВЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ

 

Паступаючыя па напрамку 2-16 01 31-02 “Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты)”

Паступаючыя на інструмент ”Скрыпка” павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (па 4,8, 12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
  • мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка ва ўмераным руху);
  • два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  • твор буйной формы;
  • п'есу (пажадана віртуознага характару).

Паступаючыя на інструмент "Альт" павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • дзве трохактаўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (па 4,8,12 і 24 гукі legato) і арпеджыо (па 3,9 гукаў legato);
  • мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву ў межах першых трох пазіцый (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) ва ўмераным руху;
  • два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  • твор буйной формы;
  • п'есу (пажадана віртуознага характару).

Паступаючыя на інструмент "Віяланчэль" павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • дзве трохактоўныя гамы (мажорную і мінорную) умераным рухам (па 4,8,12 гукаў legato) і арпеджыо ўмераным рухам;
  • мажорныя і мінорныя гамы ў тэрцыю, сексту і актаву (па 1 і 2 інтэрвалы на адзін рух смычка) умераным рухам;
  • два эцюды на розныя віды тэхнікі;
  • твор буйной формы; - п'есу

 

Паступаючыя на інструмент "Кантрабас" павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • гаму;
  • эцюд;
  • дзве рознахарактарныя п'есы ці нескладаны твор буйной формы.

 

2-16 01 31-04 АРКЕСТРАВЫЯ ДУХАВЫЯ I ЎДАРНЫЯ ІНСТРУМЕНТЫ

 

Паступаючыя на інструмент "Флейта", "Габой", "Кларнет", "Фагот", "Валторна", "Туба", " Трамбон", "Труба", "Барытон", "Саксафон " павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы staccato і legato ўмераным рухам, арпеджыо;
  • эцюд;
  • дзве п'есы (у тым ліку кантыленага характару) ці часткі цыклічнага твора.

Паступаючыя на інструмент "Ударныя інструменты" павінны прайсці гутарку і выканаць:

на ксіліфоне:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) да 4-х знакаў пры ключы ўмераным рухам, арпеджыо;
  • эцюд;
  • дзве п'есы ці часткі цыклічнага твора.
  • на малым барабане:
  • рытмічныя фігуры ("двойкі", "тройкі"), рытмічныя камбінацыі;
  • два эцюды.

2-16 01 31-05 ІНСТРУМЕНТЫ НАРОДНАГА АРКЕСТРА

Паступаючыя на інструмент "Гітара класічная, лютня", "Цымбалы", "Балалайка", "Домра", "Мандаліна" павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) у дзве актавы і арпеджыо ўмераным рухам;
  • эцюд;
  • два рознахарактарныя творы (у тым ліку буйной формы).

Паступаючыя на інструмент "Баян-акардэон" павінны прайсці гутарку і выканаць:

  • дзве гамы (мажорную і мінорную) у 3-4 актавы і арпеджыо умераным рухам;
  • эцюд;
  • паліфанічны твор;
  • твор буйной формы;
  • п'есу;

-    апрацоўку народнай песні.

САЛЬФЕДЖЫО

Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб'еме праграмы па сальфеджыо ДМШ.

Паступаючыя на напрамкі спецыяльнасцей “Інструментальнае выканальніцтва (фартэпіяна)", "Інструментальнае выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструменты “Скрыпка", "Альт", "Віяланчэль", "Дырыжыраванне (акадэмічны хор)" павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 25 хвілін у аб'еме 8 тактаў у мажорных ці мінорных танальнасях з нескладаным рытмам і храматызмамі (памеры: 2/4, 3/4, 4/4; дыктуецца 10 разоў). Рытмічныя цяжкасці: сінкопы, трыёлі, ноты з кропкай, шаснаццатыя.
  2. Праспяваць гаму да 4-х знакаў: мажорную(натуральную, гарманічную) і мінорную (натуральную, гарманічную і меладычную).
  3. Праспяваць у танальнасці:
  • ступені;
  • інтэрвалы з вырашэннем (характэрныя, трытоны);
  • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні, дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, паменьшаны септакорд УП ступені і малы септакорд УП з вырашэннем, септакорд П ступені).
  1. Праспяваць ад гуку ўверх і ўніз асобныя інтэрвалы і акорды (указаныя ў п.З); септакорды УП і П ступені - толькі ўверх, павялічанае і паменьшанае троггуччы - уверх і ўніз з вырашэннем.
  2. Вызначыць на слых:
  • інтэрвалы і акорды ад гуку (адпаведна п.З);
  • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці інтэрвалаў, 3-4 акорды);
  1. Праспяваць з ліста незнаёмую мелодыю з тактыраваннем (дырыжыраваннем) у памерах 2/4, 3/4, 4/4 (меладычныя і рытмічныя цяж- касці - адпаведна дыктанту).

Паступаючыя на напрамкі спецыяльнасці “Інструментальнае выканальніцтва (інструменты народнага аркестра)” і "Дырыжыраванне (народны хор) " павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працяге 25-30 хвілін у аб'еме 8 тактаў, дыятанічны, у натуральным, гарманічным мажоры ці ў3/4, адным з відаў мінору: памеры: 2/4,3/4,4/4, дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з кропкай і восьмай, шаснаццатыя, пункцірны рытм, трыёль, сінкопы.
  2. Праспяваць гаму мажорную (натуральны від), мінорную (віды-нату- ральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў пры ключы.
  3. Праспяваць у танальнасці:
  • ступені;
  • інтэрвалы з вырашэннем (дыятанічныя, характэрныя, павялічаная
    секунда, паменшаная септыма, павялічаная квінта, паменшаная кварта;
    трытоны паміж ІУ-УП ступенямі гарманічнага мінору);
  • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні;
    дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем, павялічанае і
    паменшанае трохгуччы з вырашэннем).
    1. Праспяваць ад гуку ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.З.
    2. Вызначыць на слых:
  • інтэрвалы, акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці (3-4
    інтэрвалы, 3-4 акорды);
  • інтэрвалы і акорды ад гуку (у адпаведнасці з п.З).

6.Праспяваць      незнаёмую мелодыю з ліста з тактыраваннем
(дырыжыраваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытміч-
ныя цяжкасці - адпаведна дыктанту).

Паступаючыя па спецыяльнасці “Інструментальнай выканальніцтва (аркестровыя струнна-смычковыя інструменты)” на інструменты, "Кантрабас", “Інструментальнай выканальніцтва (аркестровыя духавыя і ўдарныя інструменты)” на інструменты "Флейта", "Габой ", "Кларнет ", "Фагот ", "Валторна ", "Туба ", "Трамбон", "Ударныя інструменты" павінны:

  1. Напісаць аднагалосны дыктант на працягу 30 хвілін у аб'еме 8 тактаў;
    дыятанічны, у натуральным мажоры ці ў адным з відаў мінору;
    памеры 2/4,3/4, дыктуецца 10 разоў. Рытмічныя цяжкасці: чвэрць з
    кропкай і восьмая, шаснаццатыя, пункцірны рытм.
  2. Праспяваць гаму: мажорную (натуральны від), мінорную (віды -
    натуральны, гарманічны, меладычны) да 4-х знакаў у ключы.
  3. Праспяваць у танальнасці:
  • ступені;
  • павялічаную секунду, паменшаную септыму, трытоны з вырашэннем;
  • акорды (трохгуччы галоўных ступеняў і іх ператварэнні,
    дамінантсептакорд і яго ператварэнні з вырашэннем).
    1. Праспяваць ад гуку ўверх асобныя інтэрвалы і акорды, указаныя ў п.З.
    2. Вызначыць на слых:

інтэрвалы, акорды ад гуку (у адпаведнасці п.З);

  • інтэрвалы і акорды ў танальнасці, асобна і ў паслядоўнасці(3-4
    інтэрвалы, 2-3 акорды).
  1. 6. Праспяваць з ліста незнаемую мелодыю з тактыраваннем(дырыжыра-
    ваннем) у танальнасці да 2-х знакаў (меладычныя і рытмічныя цяжкасці
    - адпаведна дыктанту).

2-21 04 31 МУЗЫКАЗНАЎСТВА

Паступаючыя на спецыяльнасць "Музыказнаўства" здаюць экзамен па
сальфеджыо па двух раздзелах (пісьмовым і вусным), а таксама па музычнай
літаратуры.*

Па сальфеджыо паступаючыя павінны:

  1. Напісаць аданагалосны дыктант у аб'еме 8-10 тактаў, які ўключае ў ме-
    ладычны малюнак: скачкі, храматызмы, розныя рытмічныя складанасці
    (сінкопы, пункцірны рытм, трыёлі).
  2. Праспяваць

у танальнасці (да 6-ці знакаў пры ключы):

  • гамы:
  • простыя дыятанічныя інтэрвалы; трытоны, характэрныя інтэрвалы з
    вырашэннем;
  • трохгуччы мажорныя і мінорныя, павялічанае і паменшанае трохгуччы
    з вырашэннем;

 

  • дамінантсептакорд і яго ператварэнні; септакордй П ступені, уводны з вырашэннем;
  • паслядоўнасці акордаў і інтэрвалаў з прасцейшымі адхіленнямі ў роднасныя танальносці;

ад гуку:

  • простыя інтэрвалы;
  • трохгуччы мажорныя і мінорныя з ператварэннямі;
  • дамінантсептакорд і яго ператварэнні; септакорды II ступені, уводны
    з вырашэннем;
  • павялічанае і паменшанае трохгуччы- з вызначэннем танальнасці і
    вырашэннем.
    1. Прачытаць з ліста аднагалосныя мелодыі з храматызмамі і мадуляцыямі ў роднасныя танальнасці.
    2. Зрабіць пісьмова:
  • слыхавы аналіз інтэрвалаў і акордаў, узятых ізалявана, а таксама ў
    паслядоўнасцях;
  • прыклад на транспазіцыю;
  • пабудову інтэрвалаў і акордаў ад зададзенага гуку і ў танальнасці.
  • рытмічную групоўку;
  • пабудову храматычнай гамы (мажорнай і мінорнай).
    Час напісання 45 хвілін.

Па музычнай літаратуры паступаючыя павінны:

  • напісаць музычную віктарыну (1-12 ўрыўкаў з пройдзеных твораў):
  • расказаць аб творчым шляху кампазітара;
  • зрабіць разбор музычнага твора.

 

Паступаючыя павінны паказаць сваю эрудыцыю ў галіне культуры і мастацтва, разбірацца ў асноўных гістарычных падзеях.

* Экзаменацыйныя патрабаванні ўстанаўліваюцца ў аб'еме праграм па сальфеджыо і музычнай літаратуры ДМШ.